Вострая фаза пандэміі COVID-19 можа скончыцца ў 2022 годзе

10 декабря 2021
"Вострая фаза пандэміі COVID-19 можа скончыцца ўжо ў наступным годзе" - такі прагноз зрабіў заснавальнік кампаніі Microsoft. Біл Гейтс адзначыў, што  не разлічваў, што людзей прыйдзецца так доўга ўгаворваць прышчапляцца і насіць маскі.

Улады Славакіі вырашылі матываваць пенсіянераў вакцынавацца  грашыма. Людзям старэйшым за 60 гадоў, якія атрымалі дзве дозы прэпарата ад каранавіруса, заплацяць 200 еўра, за тры прышчэпкі - 300 еўра адпаведна. Сродкі абяцаюць пералічыць на банкаўскія рахункі пажылых грамадзян. Ва ўлад Аўстрыі ж метады іншыя. За адмову ад прышчэпкі там увялі штраф. Невакцынаваным жыхарам, якім больш за 14 гадоў, заплаціць прыйдзецца 3600 еўра.