Асцярожна, кляшчы!

15 июля 2015

У Мінскай вобласці амаль ва ўсіх рэгіёнах рэгіструюцца выпадкі ўкусаў гэтых насякомых. Вільготнае надвор'е, якое зараз усталявалася на тэрыторыі сталічнага рэгіёна, з'яўляецца спрыяльным асяроддзем для кляшчоў. У перыяд з сакавіка па чэрвень да медыкаў звярнуліся каля 2000 пакусаных, гэта амаль на 20% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Спецыялісты санітарных службаў Мінскай вобласці зараз праводзяць апрацоўку ад кляшчоў у парках, санаторыях, аздараўленчых лагерах і месцах масавага адпачынку. Ужо апрацавана 80 гектараў плошчаў у Мядзельскім, Барысаўскім, Стаўбцоўскім, Вілейскім, Слуцкім і Маладзечанскім раёнах.

Спецыялісты папярэджваюць, у выпадку выяўлення на целе кляшча неабходна тэрмінова звярнуцца па медыцынскую дапамогу.