Сёння, як і абяцалі сіноптыкі, дарожная сітуацыя пакідае жадаць лепшага. Невялікая імжа з-за мінуса ператварылася ў ледзяную корку. І раніцай вуліцы многіх гарадоў нагадвалі каток. Так, на трасе М1 з-за дрэнных умоў надвор’я ўначы сутыкнуліся пяць аўто, загінуў адзін чалавек.
А на трасе Бабруйск - Магілёў у кювет вылецела фура. Разам з тым у ДАІ адзначылі, што істотнага росту сур'ёзных ДТЗ няма. Дарожная міліцыя Мінскай вобласці ўвяла спецплан "Надвор'е". Экіпажы разам з камунальшчыкамі патрулююць дарогі. На вуліцах сталічнага рэгіёна працуе 106 адзінак тэхнікі, ужо размеркавана звыш тысячы тон рэагентаў. Нялёгка прыходзіцца і пешаходам. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, да медыкаў ужо сталі звяртацца з галалёднымі траўмамі.
Зрэшты, некаторыя гараджане не маркоцяцца і ператвараюць мінусы ў плюсы. Напрыклад, у Бабруйску хлопец з клюшкай катаецца па тратуары. Таксама ў інтэрнэце з'явілася і відэа гульні ў хакей на дарогах Беларусі.













