Асцярожна: галалёд!

20 февраля 2016

Спадзяемся, надвор'е не перашкодзіць лыжным акрабатам. Бо гэтая раніца для мінчан стала сапраўдным выпрабаваннем. Каб ачысціць аўтамабіль ад скарынкі лёду ды і папросту да яго дайсці, трэба было прыкласці нямала высілкаў. За ноч мокры снег з дажджом пры невялікім мінусе ператварыліся ў пласт лёду. У выніку тратуары сталі падобныя да катка. А аўтамабілі нагадваюць ледзяныя скульптуры. Усё гэта суправаджаецца парывістым ветрам. Сёння ў многіх рэгіёнах прагназуецца мокры снег. Тэмпература паветра днём паднімецца не вышэй за 4 цяпла.