Прыпынкі для бацькоў пачалі абсталёўваць побач са сталічнымі школамі

5 ноября 2019

Побач са сталічнымі школамі пачалі абсталёўваць спецыяльныя прыпынкі - там можна высаджваць дзяцей, якіх прывозяць у школу на машынах. Першая паркоўка для вучняў ужо адкрыліся ў Савецкім раёне на вуліцы Мірашнічэнкі побач са школай № 34 і на вуліцы Леаніда Бяды ля 53-й школы. Абазначаюць іх спецыяльныя інфармацыйныя шчыты. Знаходжанне на стаянках абмежавана (не больш чым 2 хвіліны) і толькі ў пэўны час сутак. Такія пляцоўкі павінны мінімізаваць колькасць ДТЗ на пад'ездах да навучальных устаноў у час пік, а таксама вырашыць праблему затораў.