Прыпынак транспарту "Вуліца Маскоўская" атрымаў назву @"Акадэмія кіравання"

15 декабря 2015

Прыпынак грамадскага транспарту «Вуліца Маскоўская» сёння атрымаў новую назву - «Акадэмія кіравання». Новае інфармацыйнае табло з'явілася насупраць аднайменнага вучэбнага корпуса. Гэта стала своеасаблівым падарункам да 25-годдзя Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. За гэты час у навучальнай установе адкрылі новыя спецыяльнасці па антыкарупцыйнай дзейнасці, рэгіянальную праграму і вучэбную залу судовых пасяджэнняў, дзе студэнты могуць паспрабаваць сябе ў ролі адваката, пракурора або суддзі. Дыплом акадэміі атрымалі больш за 25 тысяч маладых спецыялістаў.