Астанкі больш чым дваццаці байцоў перапахавалі ў Маларыцкім раёне

6 ноября 2015

Астанкі больш чым дваццаці байцоў, якія загінулі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны, сёння перапахавалі ў Маларыцкім раёне. У пошукавай рабоце ўдзельнічалі мясцовыя жыхары, якія падказвалі магчымыя месцы гібелі савецкіх салдат. Раскопкі праводзілі беларускія і расійскія спецыялісты: паўгода даследавалі тэрыторыі двух сельскіх саветаў. У Хаціслаўскім знайшлі астанкі адзінаццаці чырвонаармейцаў 184-га Туркестанскага стралковага палка. Па знойдзенай пячатцы ўсталяваная і асоба афіцэра Івана Дзіхно.

Па словах мясцовых жыхароў, у гэтым раёне праходзіла шмат баёў, загінула нямала савецкіх воінаў і салдат праціўніка. І калі немцы сваіх хавалі на могілках, то чырвонаармейцаў вяскоўцы аддавалі зямлі на месцы гібелі. Пошукавыя работы на тэрыторыі раёна прадоўжацца.