Астанкі 22-х байцоў Чырвонай Арміі ўрачыста перапахавалі на брацкіх могілках

5 декабря 2015

Астанкі 22-х байцоў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, урачыста перапахавалі на брацкіх могілках у Лёзненскім раёне. Іх выявілі на месцы кровапралітных баёў - дзевяць месяцаў тут стаяў фронт. Знайшлі і асабістыя рэчы загінуўшых воінаў. Па знойдзеным медальёне атрымалася ўстанавіць імя аднаго з чырвонаармейцаў. Аляксандр Бееў загінуў у кастрычніку 43-га. Вядома, што ён быў камандзірам аддзялення. Спецыялісты працягваюць устанаўліваць імёны іншых загінуўшых байцоў.

На тэрыторыі Лёзненскага раёна 85 воінскіх пахаванняў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны тут загінулі больш за 30 тысяч савецкіх салдат і афіцэраў.