Яны былі выяўленыя ў наваколлях аграгарадка Заронава і вёскі Палойнікі. Загінулі чырвонаармейцы ў 1943-44 гадах. Пошукавікі выявілі таксама асабістыя рэчы і ўзнагароды байцоў. Цырымонія прайшла з усімі ўшанаваннямі - памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання.
Валерый Загрэкаў, старшыня праўлення МТАА "Дабрачынны ваенна-гістарычны пошукавы клуб "Памяць і прымірэнне": "Наша вахта памяці праходзіла ў верасні гэтага года. Працаваў наш пошукавы атрад сумесна з 52 пошукавым атрадам ВС Беларусі. Акрамя гэтага, працавалі з намі валанцёры. Нам вялікую дапамогу аказалі мясцовыя жыхары. Да нас у лагер шмат народу прыходзіла. Гаварылі: паглядзіце тут, таму што тут калісьці былі магілы".
На воінскім пахаванні ў Заронаве каля дзесяці тысяч савецкіх воінаў. Праца па ўстанаўленні імёнаў загінуўшых салдат і афіцэраў працягваецца.













