Астанкі 11 байцоў Чырвонай арміі перапахавалі ў Чавусах

3 июля 2015

Астанкі 11 байцоў Чырвонай арміі загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, перапахавалі ў Чавусах. Іх выявілі дзякуючы расказам відавочцаў - мясцовых жыхароў. Раён тры гады знаходзіўся ў акупацыі. І толькі 23 чэрвеня 1944 года падчас наступальнай аперацыі "Баграціён", дзякуючы ўдаламу фарсіраванню ракі Проня, раён быў вызвалены. Іх астанкі знайшлі ля трох вёсак - Узгоркі, Загоранка і Дужаўка. Ва ўстанаўленні месцаў пахавання прымалі ўдзел і ніжагародскія пошукавікі.

Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. Ад грамадскіх арганізацый і моладзі ля падножжа братэрскай магілы ўсклалі кветкі.