Ці застанецца беларускі яблык для беларусаў. Расследаванне "Галоўнага эфіру" сёння ў 9 вечара

11 августа 2019

Больш за 4 тысячы тон яблыкаў з пачатку жніўня нарыхтавала спажыўкааперацыя краіны. Усяго сёлета арганізацыя плануе закупіць 80 тысяч тон яблыкаў, з іх 10-ю частку рэалізуюць у рознічным гандлі і экспартуюць. Астатнія аб'ёмы паставяць на перапрацоўчыя прадпрыемствы краіны. Дарэчы, акрамя яблыкаў зараз актыўна нарыхтоўваюць і іншую сезонную пладова-агароднінную прадукцыю. Прыняць у гэтым удзел і дадаткова зарабіць можа кожны.

Аксана Скіндар, начальнік упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза:

"У першую чаргу ўступілі ў нарыхтоўку паўднёвыя рэгіёны - раёны Гомельскай вобласці, Брэсцкай, паўднёвыя раёны Мінскай вобласці. Але нарыхтоўка вядзецца на тэрыторыі ўсёй краіны. Да нарыхтовак прыцягнута больш за  5 тысяч магазінаў у сельскай мясцовасці, якія вядуць нарыхтоўку ў жыхароў вёсак, малых населеных пунктаў. Акрамя таго, вядуць нарыхтоўку 700 штатных нарыхтоўшчыкаў і больш за 1000 пазаштатных".

Беларускі яблык актыўна закупляюць і замежныя прадпрыемствы. Самым вялікім рынкам па-ранейшаму застаецца Расія. Там з нецярпеннем чакаюць беларускі фрукт. Летась суседзі набылі каля 100 тысяч тон яблыкаў. Бяруць вялікія аб'ёмы, працуюць з перадаплатай. Пры гэтым на нашых паліцах  ляжаць з Польшчы, Нідэрландаў і Украіны. Ці застанецца беларускі яблык для беларусаў - глядзіце ў расследаванні "Галоўнага эфіру" ўжо сёння ў 9 вечара