Асаблівая ўвага падчас школьных канікул - бяспецы дзяцей

30 марта 2018

Прафілактычную акцыю праводзіць і Беларуская чыгунка. Платформы, вакзалы і цягнікі патрулююць таксама і дружыннікі. Неабходнасць гэтага пацвярджае і статыстыка: за мінулы год на пуцях у Мінскай вобласці і сталіцы зафіксавана амаль паўсотні няшчасных выпадкаў з удзелам пасажыраў.

Ва ўзмоцненым рэжыме працуе і Дзяржаўтаінспекцыя. Сёння па ўсёй краіне Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. А да вечара нядзелі праводзіцца патруляванне аўтадарогі М1 - інспектары правяраюць, як вадзіцелі перавозяць дзяцей.