Асаблівую ўвагу ў навагоднія святы нададуць бяспецы

31 декабря 2016
Усе канцэртныя пляцоўкі і месцы гулянняў будуць пад наглядам міліцыі, медыкаў і супрацоўнікаў МНС. Асабісты склад органаў унутраных спраў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. І каб своечасова паспець на мерапрыемствы, варта прыехаць загадзя, бо кожнаму прыйдзецца прайсці асабісты надгляд. Нельга пранасіць алкаголь і петарды. Ва ўзмоцненым рэжыме ў найбліжэйшыя дні таксама будуць працаваць і інспектары ДАІ.