Асаблівая ўвага ў гэтыя дні - дзецям на дарозе

24 апреля 2018

Сёння ў сталіцы стартавала прафілактычная акцыя ДАІ. З надыходам цёплага надвор'я дзеці ўсё часцей гуляюць ў дварах і часам знаходзяцца паблізу праезнай часткі. Таму спецыялісты фіксуюць усплёск ДТЗ з удзелам непаўналетніх. За тры месяцы гэтага года - дзесяць такіх здарэнняў. Інспектары Дзяржаўтаінспекцыі звяртаюць увагу бацькоў на тое, што яны павінны нагадаць дзецям правілы паводзін на дарозе, а вадзіцелям раяць быць асабліва ўважлівымі і выбіраць правільную хуткасць.

Акрамя гэтага ў майскія выхадныя інспектары ўзмоцняць кантроль за правіламі перавозкі дзяцей у аўтамабілях.