Асаблівую ўвагу пажылым людзям надаюць супрацоўнікі міліцыі

26 марта 2020
Асаблівую ўвагу пажылым людзям у гэтыя дні надаюць супрацоўнікі міліцыі. Праваахоўнікі гатовы аказаць дапамогу не толькі па сваіх прамых абавязках. Асабліва гэта актуальна ў маленькіх гарадах і на сяле. Людзі ў форме прапаноўваюць старым пасільную дапамогу і імкнуцца ўзяць некаторыя іх клопаты на сябе. Участковага Заслаўскага аддзела міліцыі Рамана Асташко мясцовыя жыхары называюць сябрам і сустракаюць з усмешкай.

З улікам няпростай  сітуацыі і часу міліцыя лічыць неабходным яшчэ раз пагаварыць з пажылымі людзьмі, каб яны былі ўважлівымі і ні ў якім разе не рэагавалі на розныя хітрыкі аферыстаў. У сезон распаўсюджвання рэспіраторных захворванняў не лішнім будзе спытацца і аб здароўі. І самім у дадзеным выпадку трэба прадугледзець усе нюансы. У інспектараў абавязкова  медыцынская маска, антысептык. З такім жа наборам працуюць і сацслужбы.