Асаблівасці працы СМІ ў новым стагоддзі абмяркоўваюць гэтымі днямі каля сотні даследчыкаў

4 марта 2016

Асаблівасці працы СМІ ў новым стагоддзі абмяркоўваюць у гэтымі днямі каля сотні даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Славакіі. Майстар-класы ў Інстытуце журналістыкі падзялілі на шэсць розных секцый. Сваімі вынікамі падзеляцца навукоўцы васьмі ВНУ СНД. У канферэнцыі бярэ ўдзел і міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч. Дарэчы, напярэдадні ў ведамстве апублікавалі збор навуковых работ знакамітага беларускага журналіста Барыса Стральцова. Кнігу госці канферэнцыі атрымалі ў падарунак.

Тут жа гучалі і цёплыя словы ў памяць аб Барысе Стральцове. Вядомыя беларускія журналісты, для якіх прафесар стаў настаўнікам, падзяліліся сёння сваімі ўспамінамі. Акрамя таго, арганізатары падрыхтавалі невялікі фільм пра свайго знакамітага выкладчыка.