Асаблівасці правядзення ўступнай кампаніі - 2021 у Беларусі

9 июня 2021

Уступная кампанія гэтага года мае пэўныя асаблівасці, звязаныя з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Гэта адзначыў сёння віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка на пасяджэнні дзяржкамісіі. Паводле яго слоў, ЦТ пройдзе ў звычны час - з 16 чэрвеня па 8 ліпеня. Чакаецца і шэраг навін. Напрыклад, прадоўжаныя тэрміны выдачы пропускаў для ўдзелу ў тэсціраванні да 15 чэрвеня, таксама на 2 дні павялічылі тэрмін прыёму дакументаў ад абітурыентаў у ВНУ на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Па ўсёй краіне для правядзення ЦТ будзе адчынены 41 пункт на базе 31 універсітэта і 10 каледжаў, а ў рэзервовыя дні - па адным у кожнай вобласці і ў Мінску.