Асаблівая ўвага ў гэтыя святочныя дні - нашым ветэранам

8 мая 2019
Падарунак ад Кіраўніка дзяржавы да Дня Перамогі атрымалі героі Міншчыны. Напярэдадні больш чым для трыццаці ўдзельнікаў вайны, членаў Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў правялі экскурсію па Палацы Незалежнасці і падрабязна распавялі аб усіх дэталях стварэння гэтага іміджавага і маштабнага праекта. Галоўны будынак краіны ўзводзіўся беларускімі майстрамі і пераважна з айчынных матэрыялаў. Ветэраны не хавалі свайго захаплення і гонару за краіну, якая ў самых розных сферах здольная паказаць самыя высокія вынікі. 

Традыцыі экскурсій у Палац Незалежнасці ўжо некалькі гадоў. Асабліва сімвалічныя такія знаёмствы напярэдадні вялікіх святаў.