Асновай падрыхтоўкі для спецыялістаў рознага профілю павінна стаць самастойная праца

27 июня 2018

Такім меркаваннем са студэнтамі Універсітэта фізкультуры падзяліўся сёння Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Сустрэча прайшла ў рамках дыялогу. Будучыя выпускнікі зацікаўлены магчымасцю стажыроўкі ў іншых навучальных установах, а таксама ўзнялі пытанне аб больш цесным супрацоўніцтве з беларускімі трэнерамі падчас практычных заняткаў.

Сяргей Кавальчук звярнуў увагу студэнтаў на наведвальнасць навучальных заняткаў і праблему з некаторымі выпускнікамі, якія, атрымаўшы дыплом, не працягваюць сваю дзейнасць па спецыяльнасці.