Асноўныя святочныя мерапрыемствы ў Віцебску пройдуць на плошчы Перамогі

3 июля 2017

Ля мемарыяла ў гонар савецкіх воінаў, партызанаў і падпольшчыкаў адбудзецца мітынг. Ускладанне кветак пройдзе і ля помніка герою Савецкага Саюза Пятру Машэраву. На працягу ўсяго дня ў абласным цэнтры будуць іграць духавыя аркестры. У праграме таксама выстава ваеннай тэхнікі. Аматараў актыўнага адпачынку чакаюць інтэрактыўныя гульні, конкурсы. А яшчэ экскурсіі на цеплаходах па Заходняй Дзвіне.