Асноўныя мерапрыемствы ў Гродне праходзяць на Кургане Славы

9 мая 2016

Беларусь 71-ю гадавіну Вялікай Перамогі адзначае ва ўсіх кутках Беларусі. І пачнем з Гродна.

Копія ваеннага ўмацраёна часоў Вялікай Айчыннай, музей танкаў, гармат і самалётаў пад адкрытым небам і партызанскі лагер з армейскай кінахронікай у цэнтры горада. З намі на сувязі наш уласны карэспандэнт у гродзенскім рэгіёне Дзмітрый Смірноў (прамое ўключэнне).

Сёння асноўныя мерапрыемствы ў Гродне праходзяць на Кургане Славы. Тут да Дня Перамогі адкрыўся і новы комплекс - Лінія Карбышава. Гэта дакладная копія абарончай лініі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Сотні метраў траншэй, агнявыя пазіцыі кулямётчыкаў і спецыяльна ўсталяваныя гарматы - кожную дэталь праектыроўшчыкі стваралі, вывучаючы архіўныя дакументы і чарцяжы. Новая экспазыцыя стала цэнтрам прыцягнення для гасцей і жыхароў Гродна.

Сам горад таксама стаў адной вялікай святочнай пляцоўкай. У цэнтры разгарнуліся стылізаваны партызанскі лагер і палявая кухня.

Усе ахвочыя могуць тут зрабіць фотасесію ў армейскай форме і праспяваць песні ля вогнішча. А яшчэ паглядзець хроніку ваенных гадоў.