Асноўнай тэмай сённяшняга пасяджэння кантактнай групы стане вясновае перамір'е

13 марта 2019

Асноўнай тэмай сённяшняга пасяджэння кантактнай групы па Украіне стане вясновае перамір'е ў Данбасе. Яно ўступіла ў сілу 8 сакавіка. На сустрэчы будуць абмяркоўвацца меры па кантролі за захаваннем перамір'я. Удзельнікі перамоў рыхтуюцца ўзгадніць тэкст дамоўленасці аб спыненні агню. Яна была дасягнутая ў вуснай форме на відэаканферэнцыі 7 сакавіка.