Асноўны паток беларускіх турыстаў у Егіпет вылятае з Мінска

11 ноября 2015

90% беларускіх турыстаў, якія знаходзіліся ў Егіпце, выляталі на адпачынак з Мінска. Такую статыстыку прыводзяць найбуйнейшыя турагенцтвы краіны. Невялікі працэнт нашых падарожнікаў, паводле іх звестак, карысталіся расійскімі тураператарамі. Праўда, іх багаж, як і расіянаў, ляцеў зваротна асобным самалётам МНС. Як ацэньваюць узровень бяспекі турысты - меркаванні пачуў Дзмітрый Цітоў.

Сёння ў Мінску прызямліўся чарговы самалёт з Шарм-эль-Шэйха. І як падкрэсліваюць прадстаўнікі Белавія, яны працягнуць выконваць рэйсы ў Егіпет па заказах тураператараў.

А вось на рэйсе з Шарамецьева не было заўважана ніводнай загарэлай асобы. Турагенцтвы тлумачаць гэта вялікім працэнтам вылету з Мінска.

Дзмітрый Макараў, намеснік дырэктара па развіцці турыстычнага агенцтва: "За апошнія месяцы асноўны паток турыстаў - гэта парадку 90% - у нас ляцелі з Мінска. Адпаведна, іх багаж вяртаецца звычайным шляхам. Што датычыцца турыстаў, якія ляцелі з Масквы, не ўсе яшчэ вярнуліся. Таму не можам гаварыць аб праблемах, звязаных з багажом. Але, наколькі мне вядома, багаж вяртаецца спецыяльнымі рэйсамі ў аэрапорт Унукава, у асноўным".

Тым, хто дабіраўся ў Егіпет праз Маскву, на зваротнай дарозе прыйшлося ляцець без багажу. Яго дастаўлялі асобным рэйсам да Масквы. На борт у ручную паклажу можна было праносіць толькі найболей запатрабаваныя рэчы. У тым ліку, і дзіцячае харчаванне. Дарэчы, усё больш расіянаў зараз лятаюць у Егіпет праз Беларусь. Маладая пара прыляцела з Шарма ў Мінск і зараз чакае рэйса ў Маскву.

Як паказана на сайце Мінтранса Расіі, пасажырам, якія вылятаюць з Егіпта, трэба прымацаваць на багаж дадатковую бірку з ініцыяламі, адрасам, нумарам рэйса і кантактным тэлефонам. Багаж аднаго рэйса перавозяць адным самалётам ва Унукава. Міжнародны аэрапорт ужо запусціў сэрвіс для апазнання багажу. Там паказана, якім рэйсам даставілі і ў якія гарады. Калі верыць дадзеным, якія ўжо размешчаныя, багаж беларусаў адпраўляюць на Радзіму самалётамі Белавія.

Што датычыцца бяспекі, беларускія турысты, якія прыляцелі прамым рэйсам, адзначаюць вышэйшы ўзровень праверкі ў аэрапорце Шарм-эль-Шэйха.

У кожным аэрапорце Егіпта ёсць і ўсе неабходныя сродкі камунікацыі. Статус усіх рэйсаў публікуецца на сайтах Растурызму і Мінтранса Расіі.