Асмалоўку ў Мінску прызналі ахоўнай гісторыка-культурнай зонай

15 января 2019

Асмалоўка зараз у зоне аховы гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Сёння была апублікавана адпаведная пастанова Міністэрства культуры. У дакуменце згадваюцца жоўтыя двухпавярховыя дамы на вуліцах Старавіленскай, Кісялёва, Багдановіча, Чычэрына, Куйбышава, Пашкевіч, Камуністычнай і на праспекце Машэрава. Гэта першы новы мікрараён пасляваеннага Мінска. Зараз, напрыклад, забараняецца змяняць дэкор фасадаў пабудоў 1940 гадоў і размяшчаць на гэтай тэрыторыі прамысловыя прадпрыемствы.

Усяго статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымалі 11 будынкаў. Усім пабудовам прысвоена трэцяя катэгорыя - зараз гэта гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння.