У сацыяльных сетках працягваецца цкаванне беларускіх спартсменаў. Крытыка і абразы на гэты раз абрынуліся на першую ракетку нашай краіны Арыну Сабаленку. Гэтымі днямі адна з лепшых тэнісістак свету знаходзіцца ў Мінску, а прычынай чарговага хейта ў адрас дзяўчыны паслужыў нявінны пост у яе Instagram. Спачатку Арына адрэагавала жорстка, але неўзабаве, вырашыўшы не прыпадабняцца некаторым са сваіх падпісчыкаў, растлумачыла сваю пазіцыю.
Абразы абрынуліся на першую ракетку Беларусі Арыну Сабаленку
12 октября 2020













