Восеньскае надвор'е дадало работы камунальшчыкам

8 ноября 2017

Восеньскае надвор'е дадало работы камунальшчыкам, пры гэтым працэс навядзення парадку імкнуцца максімальна аўтаматызаваць. Спецыяльныя машыны прыбіраюць скверы, пешаходныя дарожкі і зялёныя зоны ўздоўж праезных частак. Робяць гэта не толькі дзеля прыгажосці, у першую чаргу для бяспекі аўтамабілістаў і пешаходаў.

Восеньскае лісце нярэдка выкарыстоўваюць і ў творчасці. З яго робяць прадметы дэкору і нават прымяняюць пры стварэнні калекцый адзення.