Дары прыроды па аптовых цэнах можна будзе купіць на традыцыйных восеньскіх кірмашах. Першыя гандлёвыя рады разгорнуцца ля "Чыжоўка-Арэны" ў гэтыя выхадныя. Прапануюць сваю прадукцыю не толькі буйныя вытворцы, але і фермеры. Набыць можна будзе гародніну і садавіну, сезонныя ягады і грыбы, свежае мяса, малочныя прадукты і жывую рыбу. Кірмашы будуць доўжыцца да канца кастрычніка. Асноўных пляцовак дзве: ля "Чыжоўка-Арэны" і Палаца спорту.
Паралельна у кожным раёне Мінска пройдуць і свае міні-кірмашы. Там таксама можна будзе набыць агародніну, садавіну новага ўраджаю.
Восеньскія кірмашы стартуюць у Мінску 28 верасня
23 сентября 2019