Восеньскія канікулы. Замест урокаў - робататэхніка, шахматныя турніры, рукадзелле, спартыўныя секцыі і харэаграфія.

5 ноября 2019
У Мінскай вобласці восеньскія канікулы з карысцю правядуць амаль 10 тысяч школьнікаў. Для іх у школах на працягу тыдня працуюць лагеры. А там свая насычаная праграма - ад культурных паходаў у тэатры, музеі і кіно да спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтваў. Для дзяцей абавязкова арганізоўваюць трохразовае харчаванне, а для малодшых класаў нават дзённы сон. Дзень у школьным лагеры правяла і Наталля Кезік.

Сяброўкі Ліза і Паліна не прапусцілі ніводнага школьнага лагера. Каб не сумаваць на восеньскіх канікулах, праграму выбіраюць заўсёды насычаную. Ад майстар-класаў па маляванні і англійскай мове, да урокаў па бяспецы і гульні на дудачцы. 

На канікулах 14-я школа ў Маладзечне не адпачывае. Лагер тут наведваюць амаль сто школьнікаў - пераважна вучні пачатковых класаў. Раніца пачынаецца з зарадкі і снедання, а затым на кожны дзень - свая праграма. У школе арганізавалі дзясятак гурткоў па інтарэсах, майстар-класы, спартыўныя секцыі, дадатковыя ўрокі па плаванні і лега-канструяванні. 

На працягу тыдня ў Маладзечанскім раёне школьныя лагеры наведваюць амаль тысяча дзяцей. Для іх настаўнікі плануюць і культурную праграму ў горадзе - спектаклі ў тэатрах, катанне на лядовай арэне і экскурсіі ў музей. 

У рэжыме "канікул" працуюць і цэнтры дадатковай адукацыі. Сюды школьнікі ў рэжыме нон-стоп прыходзяць на майстар-класы. Вышыўка, валенне, паперапластыка. Творчыя ўрокі дзеці атрымліваюць ад сапраўдных майстроў. 

Адпачыць актыўна і цікава - канікулы заўсёды праходзяць з карысцю. Каб у панядзелак з натхненнем і новымі ідэямі пачне да менш творчыя, але не менш важныя школьных заняткаў.