Восеньскія дары па прымальных цэнах

23 сентября 2017

У гэтыя выхадныя традыцыйныя сельскагаспадарчыя кірмашы праходзяць на сталічных пляцоўках. На дэгустацыю сваю прадукцыю гэтым разам прапанаваў Віцебскі рэгіён. У асартыменце не толькі сезонная садавіна і агародніна, але і хлебабулачныя, мясныя, рыбныя, кандытарскія вырабы, а таксама адзенне, абутак і нават прамысловыя тавары. Галоўным месцам гандлю стала пляцоўка ля "Чыжоўка-Арэны". Вітамінную прадукцыю тут прапанавалі фермеры і сельгаспрадпрыемствы з усёй краіны.

Гандлёвы марафон прадоўжыцца да сярэдзіны лістапада. Самы вялікі кірмаш пройдзе ля Палаца спорту ўжо ў наступныя выхадныя, а таксама 1, 7 і 8 кастрычніка.