Восеньскія дары па прымальных цэнах

22 сентября 2017

У гэтыя выхадныя традыцыйныя восеньскія кірмашы адбудуцца на шматлікіх сталічных пляцоўках. На дэгустацыю сваю прадукцыю прапануе паўночны - Віцебскі рэгіён. У асартыменце будуць не толькі сезонная садавіна і гародніна, але і хлебабулачныя, мясныя, рыбныя, кандытарскія вырабы, а таксама адзенне, абутак і нават прамысловыя тавары.

Галоўным месцам гандлю стане пляцоўка ля "Чыжоўка-Арэны". Там сваю прадукцыю прапануюць фермеры і сельгаспрадпрыемствы з усёй краіны.

Набыць бульбу, яблыкі, журавіны можна будзе і ва ўсіх раёнах горада. Там таксама арганізуюць гандлёвыя пляцоўкі. Адрасы кірмашоў ля дома зараз на экране. Дарэчы, для маламабільных людзей і ўдзельнікаў вайны арганізуюць і бясплатную дастаўку прадукцыі.

А яшчэ праз тыдзень вялікі восеньскі кірмаш запрашае мінчан на пляцоўку ля Палаца спорту. Сезон выгаднага гандлю прадоўжыцца да лістапада.