Восень уступіць у свае правы з выхадных

21 сентября 2018

Восень уступіць у свае правы з выхадных, а пакуль надвор'е зноў збіраецца пабіць тэмпературны рэкорд 1975 года. Сёння днём да 28 цяпла. А заўтра і ў нядзелю па Мінскай вобласці прагназуюцца дажджы, удзень тэмпература паветра ад 9 да 15 градусаў, па ўсходзе рэгіёна да плюс 18.

Наступны тыдзень чакаецца дажджлівым і халодным. Як сцвярджаюць сіноптыкі, цяпло пасля зацяжнога пахаладання яшчэ вернецца з бабіным летам.