Орша прымае бронепрабег "Дарога мужнасці" Масква - Брэст - Масква

18 июня 2018

Гэта першы беларускі горад на шляху калоны з 15 адзінак тэхнікі. У прабегу прымаюць удзел як старыя, так і новыя баявыя машыны, амаль паўсотні актывістаў з Расіі, Казахстана, Арменіі, Узбекістана і Беларусі. Акцыя прысвечана 77-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Оршу ўдзельнікі прабегу выбралі невыпадкова. Менавіта тут летам 41-га быў дадзены першы залп легендарнай "Кацюшы". Ля мемарыяла госці ўсклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання герояў вайны.

Сёння госці ў Оршы праводзяць увесь дзень: гараджане могуць наведаць выставу бранятэхнікі, якая ўдзельнічае ў прабегу. Заўтра аўтакалона адправіцца ў Мінск.