Орша павінна стаць флагманам сярод рэгіёнаў Беларусі

8 августа 2017

Пра гэту задачу, пастаўленую Аляксандрам Лукашэнкам, яшчэ раз нагадала Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава падчас прадстаўлення новага кіраўніка Аршанскага раёна. На пасадзе старшыні райвыканкама на пазачарговай сесіі Аршанскага раённага савета дэпутатаў зацверджаны Аляксандр Пазняк. Да гэтага ён займаў пасаду памочніка Прэзідэнта - галоўнага інспектара па Віцебскай вобласці. Наталля Качанава адзначыла, што належнай напружанай працы ў рэгіёне пакуль няма. Новаму кіраўніку трэба будзе аб'яднаць сілы спецыялістаў і простых жыхароў для сумеснай прадукцыйнай працы. У першую чаргу гэта мадэрнізацыя прамысловых прадпрыемстваў.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Аршанскага раёна - на кантролі Кіраўніка дзяржавы. Ураду даручана распрацаваць стратэгію мадэрнізацыі ўсіх праблемных прадпрыемстваў. Адначасова вядзецца падрыхтоўка сярэднетэрміновай праграмы развіцця рэгіёна да 2020 года.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя