Аргкамітэт шкадуе аб прынятым рашэнні перанесці з Беларусі чэмпіянат свету па хакеі

19 января 2021

Кажучы пра пытанні здароўя і меры, якія прымаюцца ў перыяд пандэміі, мы не можам зусім  абстрагавацца ад палітыкі, памятаючы, як яшчэ ў першую хвалю  шматлікія спрабавалі выгадна выкарыстаць  гэтую сітуацыю ў сваіх, не заўсёды высакародных мэтах. На жаль, ахвярай палітычных гульняў становіцца  і вялікі спорт. 

Аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні сёлета ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі шкадуе аб прынятым беспадстаўным рашэнні Міжнароднай федэрацыяй аб пераносе з Беларусі гэтага турніру. Такая заява сёння была апублікавана на сайце ўрада Беларусі. 

"Такім рашэннем ствараецца прэцэдэнт, пры якім спартыўныя спаборніцтвы, закліканыя аб'ядноўваць краіны і народы, спрыяць усталяванню міру і згоды ў духу алімпійскіх прынцыпаў, могуць ператварацца ў інструмент разладу і ціску ва ўгоду інтарэсам палітыканаў.  Аргкамітэт робіць акцэнт на тым, што з моманту выбару ў якасці арганізатара   Беларусь няўхільна выконвала ўсе кантрактныя абавязацельствы па арганізацыі турніру ў нашай краіне і ўжо правяла значную працу ў гэтым кірунку. За апошнія гады наша краіна зарэкамендавала сябе як надзейны партнёр міжнародных федэрацый і спартыўных арганізацый у правядзенні найбуйнейшых міжнародных форумаў".