Органы ўнутраных спраў Беларусі заслужылі высокую ацэнку ўсяго народа

4 марта 2017

Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас выступлення на ўрачыстым маршы на Кастрычніцкай плошчы. Святочнае мерапрыемства ў цэнтры Мінска прысвечана 100-годдзю ўтварэння беларускай міліцыі. Сёння ўшаноўваюць тых, хто выбраў для сябе адну з самых гераічных прафесій - абараняць грамадства ад злачыннасці. Менавіта беларуская міліцыя забяспечвае стабільнасць і парадак у дзяржаве.

Сёння ва ўрачыстым маршы ўдзельнічалі больш як 1200 чалавек і амаль паўсотні адзінак тэхнікі. Парадным строем перад шматлікімі гледачамі прайшлі 17 пешых разлікаў. Кожны з іх - асобнае падраздзяленне МУС. За апошнія гады вартавыя парадку атрымалі дзясяткі новых узораў узбраення. На ўрачыстым маршы прысутнічалі і каля 20-ці замежных дэлегацый.