Арганізаваць інклюзіўнае міні-падарожжа можна ў Валожыне

17 июля 2020
Распрацаваць экалагічны ці гістарычны маршрут  з акцэнтам на інклюзіўнасць. У Валожыне сёння адкрыўся турыстычны інфармацыйны і рэкрэацыйны цэнтр. Там можна не толькі атрымаць звесткі аб аб'ектах безбар'ернага асяроддзя і арганізаваць міні-падарожжа, але і размясціцца ў часовых апартаментах. Прыняць могуць да 20 чалавек,  усё адаптавана для людзей з інваліднасцю.

Размясціўся філіял на базе Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання. Для наведвальнікаў там арганізаваны пракат турыстычнага і спартыўнага інвентару. Хутка арандаваць можна будзе і веласіпеды.