Арганізацыі цэнтральнага рэгіёна асвойваюць правядзенне рэканструкцый гаспадарчым спосабам

24 ноября 2016

Адрамантаваць будынак з той жа якасцю і хуткасцю, але страціўшы ў два разы меньш сродкаў. Арганізацыі цэнтральнага рэгіёна асвойваюць правядзенне рэканструкцый так званым гаспадарчым спосабам. У першую чаргу гэта тычыцца бальніц, паліклінік, а таксама школ і дзіцячых садкоў. Пры такім спосабе наймаецца не падрадная будаўнічая арганізацыя, а людзі па дамовах падраду, якія працуюць з нулявым прыбыткам – фактычна за сваю зарплату. Такім чынам у салігорскай раённай бальніцы выканалі рамонт радзільнага аддзялення, а таксама першага пульманалагічнага паста.

За апошнія тры гады з абласнога бюджэта на рамонтныя работы ва ўстановах аховы здароўя і адукацыі выдаткавалі больш за 300 і 500 тысяч рублёў адпаведна.