Арганізацыі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання сталіцы атрымаюць фінансавую падтрымку

14 июня 2017

Арганізацыі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання сталіцы атрымаюць фінансавую падтрымку ад гарадскіх улад. Добраўпарадкаванню двароў і тэрыторый, якім займаюцца гэтыя грамадскія аб'яднанні, сёння далі высокую ацэнку парламентарыі і прадстаўнікі мэрыі падчас выязнога агляду. Удзельнікі нарады пазнаёміліся з навядзеннем парадку ў дварах Савецкага раёна сталіцы.

Зараз у сталіцы 128 арганізацый тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Яны працуюць ва ўсіх мікрараёнах горада.