Арганізатары падзяліліся з журналістамі падрабязнасцямі падрыхтоўкі да ўрачыстасцяў да 3 Ліпеня

26 июня 2017

У парадзе войскаў на Дзень Незалежнасці ў Мінску будуць задзейнічаныя каля 6 тысяч чалавек, 500 адзінак наземнай тэхнікі і каля 60 паветраных суднаў. Сёння галоўныя ведамствы - арганізатары святочных мерапрыемстваў да 3 Ліпеня - падзяліліся з журналістамі падрабязнасцямі падрыхтоўкі да ўрачыстасцяў.

Сёлета ўпершыню ў парадзе возьмуць удзел усе асобныя гвардзейскія механізаваныя брыгады, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Зараз гэта сухапутныя войскі. Таксама першы раз у пешай калоне пройдзе парадны разлік войскаў тэрытарыяльнай абароны, якія будуць сімвалізаваць усенародны характар абароны Айчыны.

Уладзімір Макараў, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі: "Упершыню пасля завяршэння парада і праходжання тэхніка прадпрыемстваў народнай гаспадаркі, тэхніка, якая ўдзельнічала ў парадзе, будзе прадстаўленая на дэманстрацыйнай пляцоўцы, каб грамадзяне краіны, госці сталіцы маглі паглядзець і ведаць, што ў Рэспубліцы Беларусь ёсць што абараняць - гэта мір, стабільнасць і незалежнасць, і самае галоўнае - ёсць чым абараняць".

А кульмінацыяй свята стане салют. Сёлета феерверк з 30 залпаў расфарбуе неба ў Мінску з шасці агнявых пазіцый: у парку 50-годдзя Перамогі, у мікрараёнах Уручча, Чыжоўка, Дразды, а таксама ў пасёлку Навінкі. І каля аэрапорта Мінск-1. Пачнецца салют роўна ў 11 гадзін вечара.