З юбілеем працаўнікоў сістэмы Міністэрства юстыцыі павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. З моманту стварэння ведамства стаіць на варце закона, забяспечвае абарону інтарэсаў дзяржавы і грамадства, правоў і свабод чалавека, садзейнічае развіццю прававой культуры. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што працаўнікі сістэмы Міністэрства юстыцыі і надалей будуць добрасумленна і на высокім прафесійным узроўні служыць беларускаму народу.













