Ордэна Пашаны - удастоены ветэран легендарнай эскадрыллі "Нармандыя-Нёман" Андрэ Пейрані

23 февраля 2018

Напярэдадні свята высокай дзяржузнагароды Беларусі - ордэна Пашаны - удастоены ветэран легендарнай эскадрыллі "Нармандыя-Нёман" Андрэ Пейрані. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы яго ўрачыста ўручыў пасол нашай краіны ў Францыі Павел Латушко. Андрэ Пейрані апошні, хто застаўся ў жывых са знакамітага авіяпалка. Ён удзельнічаў у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пейрані падзякаваў за ўзнагароду і ўвагу да французскіх ветэранаў.