Адно з самых цёплых і душэўных свят - Дзень сям'і адзначаецца сёння у нашай краіне. З гэтай нагоды высокай дзяржаўнай узнагароды - ордэна Маці - удастоены 19 жыхарак сталіцы. Усе яны выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей. Радасць мацярынства пры гэтым многія сумяшчаюць з прафесійнай дзейнасцю. Лабарант і повар, дзяжурны ў метрапалітэне і механік-тэлеграфіст, праваднік. Сустрэліся галоўныя гераіні свята ў Мінскім гарадскім Палацы культуры. Падтрымаць у гэты ўрачысты і кранальны момант таксама прыехалі родныя.
У Мінску больш за 16,5 тысячы шматдзетных сем'яў. Бацькоўскай любоўю і клопатам у іх акружаны звыш 50 тысяч дзяцей.













