Ордэны для матуль

8 октября 2014

Высокай ўзнагародай напярэдадні свята ўшануюць 16 жанчын, якія годна выхоўваюць пяць і больш дзяцей. Урачыстасць з удзелам кіраўнікоў горада пройдзе 13 кастрычніка ў сталіцы. Да Дня маці таксама запланавана і некалькі акцый. У цэнтры абслугоўвання сям'і і дзяцей акажуць паслугі па сацыяльнай перадышцы. Там бацькІ на некалькі гадзін змогуць пакінуць малышоў пад апеку спецыялістаў.


Усяго ж у сталіцы больш за 9 тысяч шматдзетных сем'яў. На сацыяльную дапамогу з гарадскога бюджэту вылучаецца каля 50 мільярдаў рублёў.