Ордэн Маці ўручылі ў сталіцы

14 октября 2019

Самае шчырае і цёплае свята – у  Беларусі сёння адзначаюць Дзень маці. Віншаванні гучаць для самых блізкіх. Матулям прысвячаюць выставы, спектаклі, тэматычныя акцыі. Традыцыйна ў гэты дзень уручаюць і асабліва ганаровую ўзнагароду. У сталіцы ордэн Маці атрымалі 16 мінчанак. Кожная з іх клапоціцца мінімум аб пяцярых дзецях.

Сярод узнагароджаных  банкаўскія работнікі, медсёстры, бухгалтары. Многія паспяхова сумяшчаюць выхаванне дзяцей і кар'еру. І сёння  яны сталі гасцямі вялікага святочнага канцэрта.

Усяго ж у Мінску больш за 15,5 тысячы шматдзетных сем'яў, у іх выхоўваецца амаль 50 тысяч дзяцей.