Ордэн Маці ўручылі 29 жыхаркам цэнтральнага рэгіёна

23 декабря 2021

Узнагарода за цеплыню, любоў і клопат! Ордэн Маці сёння ўручылі 29 жыхаркам цэнтральнага рэгіёна. Новае жыццё яны падарылі пяць, шэсць і нават 7 разоў! Акрамя выхавання дзяцей, шматдзетныя матулі паспяхова рэалізоўваюцца ў кар'еры, знаходзяць час на хобі. Медсястра і настаўнік, машыніст крана і паштальён... Віншаванні і падзякі ў адрас уладальніц высокай узнагароды гучалі ў Палацы Рэспублікі. Галоўныя гераіні свята прыехалі ў сталіцу з 12 раёнаў Мінскай вобласці. Радасную нагоду з імі падзялілі дзеці, сябры і блізкія. 

Пасля ўрачыстага прыёму госці свята адправіліся на навагодняе шоу ў малой зале Палаца Рэспублікі. Дзяцей і дарослых акунулі ў зімовую казку. Зараз у Мінскай вобласці пражываюць больш за 20 тысяч шматдзетных сем'яў. У іх выхоўваюцца амаль 67 тысяч дзетак.