Ордэн Маці ўручылі 37 мінчанкам

11 октября 2018

Самая пяшчотная, адказная і галоўная ўзнагарода для жанчыны - ордэн Маці сёння ўручылі 37-мі мінчанкам. Гэта тыя, хто паспявае сумяшчаць прафесійную кар'еру - урача, педагога, эканаміста, бізнесвумен - з абавязкам быць клапатлівай матуляй. У такіх сем'ях выхоўваць не менш за пяць дзяцей. Дарэчы, сёлета шматдзетных сем’яў на паўтары тысячы больш - іх 14,5 тысячы. Лепшым ганаровыя знакі на сцэне Палаца культуры асабіста ўручыў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Высокую ўзнагароду - ордэн Маці - ужо мае 621 мінчанка. Аднак абавязкова кожная матуля 14 кастрычніка пачуе асаблівыя словы падзякі і шчырыя прызнанні.