Віншаванні да самага пяшчотнага свята сёння прымалі шматдзетныя маці Мінскай вобласці. За адданасць сямейным каштоўнасцям самую высокую ўзнагароду - ордэн Маці - атрымалі 40 жанчын. Гэта тыя, хто акружае сваім клопатам мінімум пецярых дзяцей. Для іх падрыхтавалі канцэртную праграму. Са словамі падзякі выступілі і мужчыны.
Колькасць шматдзетных сем'яў у Мінскай вобласці павялічваецца. За апошнія дзесяць гадоў ордэн Маці атрымалі каля 700 жанчын.













