Узнагарода за любоў, клопат і пяшчоту. Ордэн Маці сёння атрымалі 27 жанчын з дзевяці раёнаў Мінскай вобласці. На сцэне барысаўскага Палаца культуры тыя, хто спазнаў радасць мацярынства пяць і больш разоў. Падтрымаць іх прыехалі сваякі і блізкія. Акрамя гэтага, узнагароды да вясенняга свята атрымалі і 17 уладальніц звання "Жанчына года". Лепшыя адзначаны ў шасці намінацыях.
Сёння ў цэнтральным рэгіёне налічваецца больш за 19 тысяч шматдзетных сем'яў. Любоўю і клопатам акружаны амаль 70 тысяч дзяцей.













