Ордэн Маці атрымалі 38 жыхарак цэнтральнага рэгіёна

14 октября 2020

Самыя цёплыя і шчырыя словы гучалі сёння і ў адрас жанчын Мінскай вобласці. Ордэн Маці - узнагароду за любоў і кругласутачны клопат -   атрымалі 38 шматдзетных мам. На ўрачысты прыём яны прыехалі з 14 раёнаў вобласці. Зараз у цэнтральным рэгіёне 19 тысяч шматдзетных сем'яў, якія акружаюць цяплом і пяшчотай 60 тысяч дзяцей.

Акрамя ўрачыстага прыёму, для шматдзетных мам падрыхтавалі і культурную праграму. Разам з дзецьмі яны наведалі Нацыянальны алімпійскі камітэт. Пазнаёміліся са спартыўнымі дасягненнямі нашай краіны, убачылі ўзнагароды і асабістыя рэчы алімпійскіх чэмпіёнаў. Там жа для іх працавала інтэрактыўная зона - электронныя віктарыны і стралковы лазерны трэнажор.