Ордэн Маці атрымалі 37 жанчын Мінскай вобласці

2 июля 2020
Літаральна гадзіну таму ў Нацыянальнай бібліятэцы высокую ўзнагароду - ордэн Маці - атрымалі матулі пяцярых і больш дзяцей  з усёй Мінскай вобласці. Урачысты прыём шматдзетных жанчын, удастоеных указам Прэзідэнта ордэна Маці, прайшоў з удзелам старшыні Мінаблвыканкама  Аляксандра Турчына. Ордэны і кветкі атрымалі 37 шматдзетных маці з 16  раёнаў цэнтральнага рэгіёна.

Сёння ў Мінскай вобласці  18,5 тысячы шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваецца 60 тысяч дзяцей.